Мы „Тут былі і будзем” дзядзькі Анатоля
25 paź 2017

Мы „Тут былі і будзем” дзядзькі Анатоля

Мы „Тут былі і будзем” дзядзькі Анатоля
Wydawca: Гарадоцкая Выдавецкая Афіцына Гарадок & Анатоль Парэмбскі / Gródecka Oficyna Wydawnicza & Anatol Porębski
Rok wydania: 2010
ISBN 978-83-930978-0-7
 
Анатоль Парэмбскі нарадзіўся ў 1927 годзе ў Страшаве. Усё жыццё пражыў на Гарадоцкай зямлі – у Страшаве, Мастаўлянах, на Станцыі Валілы. Далей апрацоўвае родную зямельку, гаспадарыць, хоць яму ўжо за восемдзесят.Дэбютаваў 21 чэрвеня 1941 года. Ад часу, калі ўзнік тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва” – ад 1956 года – быў ён яго карэспандэнтам і хранікёрам тутэйшага быцця. Усё жыццё расказае ў вершах пра тутэйшайсць – былое-гістарычнае ды цяперашняе, каменціруе яго лірычна, публіцыстычна і жартам. З’яўляецца актыўным членам Літаратурнага згуртавання „Каласы” ў Гарадку, якое свае творы прадстаўляе друкам (у прэсе і альманахах) ды на сцэне. Выдаў зборнік вершаў „Хвалі лёсу”, з якога творы ахвотна выбірае моладзь гарадоцкіх школ для дэкламацыі. Таксама творы з навейшага тому выклікалі зацікаўленне маладых дэкламатараў, якія  іх ужо з рукапісаў, атрыманых ад аўтара, агучылі на конкурсах „Роднага слова”.У зборнік уключаны творы краязнаўчага, гістарычнага, сатырычнага і лірычнага характару,  якія каменціруюць падзеі актуальныя не толькі на тэрыторыі найбліжэйшай пажылому паэту-селяніну. Прыгожа апісвае ён родныя краявіды, чалавечы лёс у гісторыі, даўнейшую і сучасную гісторыю старадаўнага горада Хадкевічаў і прападаючых забытых вёсак, якія засталіся ў яго памяці як бурліўшыя жыццём. Не толькі настальгія прамаўляе з  твораў Анатоля Парэмбскага. Ён – выдатны сатырык! Вось верш „Выкідайце тэлевізар” стаў вельмі папулярным не толькі сярод моладзі. Класічная форма вершаў, якая даспадобы ўмеламу аўтару, спрычыняецца да таго, што ахвотна выкарыстоўваюць іх тутэйшыя музыкі як словы песень („Кацярынка”). Думаю, што новы зборнік будзе таксама знакамітым дапаможнікам для настаўнікаў беларускай мовы не толькі ў школах на Гарадоччыне –  як прыклад жывой мовы і збор актуальных тэкстаў для дэкламацыі і аналізу.
Facebookyoutubeinstagram
kreo