Add some images first for Slideshow:1
Gródecka Oficyna Wydawnicza Гарадоцкая Выдавецкая Афіцына
Анатоль Парэмбскі Анатоль Парэмбскі
ISBN 978-83-930978-0-7
Гарадоцкая Выдавецкая Афіцына Гарадок 2010

Мы „Тут былі і будзем” дзядзькі Анатоля

Анатоль Парэмбскі нарадзіўся ў 1927 годзе ў Страшаве. Усё жыццё пражыў на Гарадоцкай зямлі – у Страшаве, Мастаўлянах, на Станцыі Валілы. Далей апрацоўвае родную зямельку, гаспадарыць, хоць яму ўжо за восемдзесят.Дэбютаваў 21 чэрвеня 1941 года. Ад часу, калі ўзнік тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва” – ад 1956 года – быў ён яго карэспандэнтам і хранікёрам тутэйшага быцця. Усё жыццё расказае ў вершах пра тутэйшайсць – былое-гістарычнае ды цяперашняе, каменціруе яго лірычна, публіцыстычна і жартам. З'яўляецца актыўным членам Літаратурнага згуртавання „Каласы” ў Гарадку, якое свае творы прадстаўляе друкам (у прэсе і альманахах) ды на сцэне. Выдаў зборнік вершаў „Хвалі лёсу”, з якога творы ахвотна выбірае моладзь гарадоцкіх школ для дэкламацыі. Таксама творы з навейшага тому выклікалі зацікаўленне маладых дэкламатараў, якія  іх ужо з рукапісаў, атрыманых ад аўтара, агучылі на конкурсах „Роднага слова”.У зборнік уключаны творы краязнаўчага, гістарычнага, сатырычнага і лірычнага характару,  якія каменціруюць падзеі актуальныя не толькі на тэрыторыі найбліжэйшай пажылому паэту-селяніну. Прыгожа апісвае ён родныя краявіды, чалавечы лёс у гісторыі, даўнейшую і сучасную гісторыю старадаўнага горада Хадкевічаў і прападаючых забытых вёсак, якія засталіся ў яго памяці як бурліўшыя жыццём. Не толькі настальгія прамаўляе з  твораў Анатоля Парэмбскага. Ён – выдатны сатырык! Вось верш „Выкідайце тэлевізар” стаў вельмі папулярным не толькі сярод моладзі. Класічная форма вершаў, якая даспадобы ўмеламу аўтару, спрычыняецца да таго, што ахвотна выкарыстоўваюць іх тутэйшыя музыкі як словы песень („Кацярынка”). Думаю, што новы зборнік будзе таксама знакамітым дапаможнікам для настаўнікаў беларускай мовы не толькі ў школах на Гарадоччыне –  як прыклад жывой мовы і збор актуальных тэкстаў для дэкламацыі і аналізу.
GMINNE CENTRUM KULTURY


Gminne Centrum Kultury w Gródku

16-040 Gródek, ul. A. i G. Chodkiewiczów 4
Tel/fax 85 718 01 36
biuro@gckgrodek.pl

NIP: 966 18 94 163 REGON: 2001 399 73

BS Białystok O/Gródek
68 8060 0004 0390 0202 2000 0050
Projekt strony współfinansowany ze środków Unii Europejskiej w ramach Programu Rozwoju Obszarów Wiejskich na lata 2007-2013. Oś. 4. Leader. Działanie 4.1/413 Wdrażanie lokalnych strategii rozwoju (małe projekty)